Пастаўскае райпо і іранскія бізнесмены разглядаюць магчымасці сумеснай дзейнасці

4 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Пастаўскае райпо і іранскія бізнесмены разглядаюць магчымасці сумеснай дзейнасці, распавёў карэспандэнту БЕЛТА старшыня раённага спажывецкага таварыства Рыгор Леўкавец. Дзелавыя кантакты сталі магчымыя дзякуючы міжурадавым пагадненням, падтрымцы МЗС і Беларускай сельскагаспадарчай палаты. Усходніх партнёраў цікавіць супольная дзейнасць у галіне вытворчасці і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Па словах Рыгора Леўкаўца, разглядаюцца тры шляхі супрацоўніцтва: экспарт перапрацаванай агародніннай, мясной і малочнай прадукцыі, інвестыцыі ў стварэнне прадпрыемстваў на тэрыторыі раёна, крэдытаванне дзейных прадпрыемстваў. Як адзначыў Рыгор Леўкавец, нароўні з традыцыйнымі экспартнымі таварамі - сухім малаком і ялавічынай, іранскіх бізнесменаў зацікавіла магчымасць закупкі перапрацаваных агародніны. Пастаўскае райпо ўжо рыхтуе свае прапановы іранскім партнёрам. Пры гэтым перапрацоўшчыкі маюць намер улічыць асаблівасці вострай усходняй кухні, дадаў суразмоўца. У бліжэйшы час іранскаму боку будуць прапанаваны канкрэтныя праекты для рэалізацыі ў Пастаўскім раёне. Пастаўскае райпо з'яўляецца адным з вядучых падраздзяленняў Віцебскага аблспажыўсаюза. Тут упершыню ў вобласці асвоілі новы спосаб перапрацоўкі агародніны без кансервантаў па венгерскай тэхналогіі. -0-