Паступленні падаткаў ад ігорнага бізнесу ў Віцебскай вобласці ў 2009 годзе ўзрослі ў паўтара раза
5 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя паступленні ад дзейнасці камерцыйных структур у сферы ігральнага бізнесу на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2009 годзе ўзраслі ў 1,5 раза ў параўнанні з 2008 годам і склалі каля Br5,1 млрд. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Ігральным бізнесам займаюцца 34 суб'екты гаспадарання, палова з іх зарэгістравана ў іншых рэгіёнах Беларусі. Паводле даных на пачатак года, усяго ў вобласці размешчана 1 045 аб'ектаў ігральнага бізнесу, у тым ліку 24 касы букмекерскіх кантор, 13 гульнявых сталоў і 1008 гульнявых аўтаматаў.
У 2008-2009 гадах колькасць аб'ектаў ігральнага бізнесу ў вобласці ўзрасла амаль у 3,5 раза, у асноўным за кошт павелічэння колькасці гульнявых аўтаматаў. -0-