Паступленні ў бюджэт ад буйных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці выраслі амаль на 62%

29 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Паступленні ў бюджэт ад буйных арганізацый Віцебскай вобласці за чатыры месяцы бягучага года ўзраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года амаль на 62%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. За студзень-красавік 2012 года ад буйных арганізацый Віцебскай вобласці паступіла ў бюджэт Br1349,7 млрд., што склала 49,9% ад агульных паступленняў за дадзены перыяд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у дзейных цэнах павялічыліся на Br516,4 млрд. Тэмп росту склаў 161,9%. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме паступленняў ад бюджэтаўтваральных арганізацый Віцебскай вобласці складаюць акцызы - 34,1% і падатак на прыбытак - 31,6%. Буйнымі плацельшчыкамі выплачана ў бюджэт акцызаў у суме Вr460,4 млрд., што складае 96,7% ад агульнай сумы акцызаў, выплачаных суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці за 4 мес. бягучага года. Найбольшая сума выплачаных плацяжоў у бюджэт прыпадае на ААТ "Нафтан" - Br483,7 млрд., ПРУП "Віцебскаблгаз" - Br198,3 млрд., ТАА "Інтэрсервіс" - Br178,2 млрд., РУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" - Br105,8 млрд. Варта адзначыць, што 17,8% кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці сфарміравана за кошт паступленняў ад ААТ "Нафтан".-0-