Прысвячэнне МНС

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС праводзіць літаратурны конкурс, прымеркаваны да Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.

У ім могуць прыняць удзел усе жадаючыя, даслаўшы на электронны адрас pressa@rescue01.vitebsk.by свой літаратурны твор: верш, апавяданне і нават прыпеўку. Стартаваў конкурс 27 чэрвеня, а завершыцца напярэдадні святкавання Дня пажарнай службы 22 ліпеня.

Найбольш цікавыя работы будуць размешчаны на сайце абласнога УМНС – 112.by/vitebsk.

Пераможцаў запросяць на ўрачыстае мерапрыемства. А для юрыдычных асоб УМНС падрыхтавала асаблівы прыз – бясплатнае навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму (з выдачай пасведчання).