Выстава Леаніда Левіна, прысвечаная ахвярам Халакосту, адкрыецца 27 студзеня ў Берліне

21 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстава Леаніда Левіна адкрыецца ў Берліне 27 студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў аўтар экспазіцыі старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін на выставе "Халакост. Погляд праз 65 гадоў", якая сёння адкрылася ў Віцебску. Як расказаў архітэктар, выстава пройдзе ў бундэстагу. Будзе экспанавацца каля 40 фатаграфій мемарыялаў і помнікаў, звязаных з ахвярамі фашысцкіх рэпрэсій і трагедыяй Халакосту. На здымках будуць прадстаўлены сімвал трагедыі беларускага народа мемарыяльны комплекс "Хатынь", мемарыяльны комплекс у памяць аб дзецях - ахвярах фашызму ў Гомельскай вобласці "Чырвоны бераг", помнік ахвярам Мінскага гета "Яма" і інш. Па словах Леаніда Левіна, у бліжэйшы час ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адбудзецца мноства розных мерапрыемстваў, прысвечаных трагедыі Халакосту. "Яны пройдуць у рамках святкавання 65-годдзя Вялікай Перамогі - агульнай для ўсіх нас", - падкрэсліў суразмоўца. -0-