Нашчадкі роду Корсакаў возьмуць удзел у святкаванні 600-годдзя Глыбокага
Протопты роду Корсакаў возьмуць удзел у святкаванні 600-годдзя Глыбокага, якое пройдзе 4-5 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Глыбоцкім райвыканкаме.
На ўрачыстасці збярэцца вялікая колькасць гасцей, у тым ліку нашчадкі спонсара будаўніцтва Троіцкага касцёла і касцёла кармелітаў Сымона Корсака (1570-1643) з Варшавы (Польшча). Чакаецца прыезд 11 чалавек, прадстаўнікоў трох пакаленняў роду. "Нашчадкаў Сымона Корсака спрабавалі знайсці яшчэ ў 2012 годзе, калі падчас святкавання Дня пісьменства адкрывалі Сквер знакамітых землякоў, дзе ў тым ліку ўсталяваны бюст мецэната. Тады зрабіць гэта не ўдалося", - адзначылі ў райвыканкаме і дадалі, што госці з Варшавы прывязуць у падарунак гораду копію карціны з выявай знакамітага продка.
Да свайго юбілею Глыбокае падрыхтавалася грунтоўна. Так, 4 ліпеня адбудзецца адкрыццё бюста Юрыю Аляксандравічу Сабалеўскаму, прэзентацыя кніг "Глыбоччыны духоўнасці глыбіні", "Глыбоччына - ілюстраваны летапіс краю", падрыхтаваных выдавецтвам БЕЛТА. Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей горада прыняць удзел у конкурсных і шоу-праграмах, спартыўных і творчых спаборніцтвах, пабываць на канцэртах і дыскатэках. А
5 ліпеня ў гонар 600-годдзя адначасова ў галоўных храмах горада пройдуць малебен і святочная імша, плануецца правесці гашэнне паштовай маркі спецыяльным штэмпелем. Яркімі акцэнтамі дня абяцаюць стаць тэатралізаванае шэсце "Глыбокае. Старажытнае і маладое", цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў звання "Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна", дэманстрацыя відэафільмаў пра Глыбокае, флэшмоб "Яно маё - Глыбокае" і феерверк.
Сымон Львовіч Корсак паходзіў з роду Корсакаў Глыбоцкіх і быў дзедзічам Глыбокага, Ластовічаў, Свілы і Бярозвечча ў Полацкім ваяводстве.