Спажыўцы і эксперты ў перадачы "Кантрольная закупка" выбралі віцебскую малочную прадукцыю

Потребители и эксперты в передаче "Контрольная закупка" выбрали витебскую молочную продукцию

Расейскія спажыўцы і эксперты аддалі перавагу прадукцыі віцебскіх малоперапрацоўшчыкаў.

У перадачы "Кантрольная закупка", якая транслявалася расейскім "Першым каналам" 23 верасня, высвятлялі, які кефір тлустасцю 3,2% смачнейшы і карыснейшы. Канкурэнцыю вядомым маркам суседняй дзяржавы склала віцебскае ААТ "Малако". Народныя дэгустатары і прафесіяналы вывучалі кефір шасці вытворцаў. У выніку лепшым як па смакавых, так і па мікрабіялагічных паказчыках прызнаны беларускі кісламалочны напой.

Па словах эксперта выпрабавальнага цэнтра І. Фокінай, усе ўдзельнікі дадзенай "Кантрольнай закупкі" вытрымалі выпрабаванне на бяспеку. Але перавага прыдзвінскай прадукцыі аказалася бясспрэчнай: у кефіры гандлёвай маркі "Віцебскае малако" змяшчаецца больш за ўсё малочнакіслых мікраарганізмаў. Такі прадукт будзе найбольш карысным.

Дарэчы, прадукцыя ААТ "Малако" становіцца героем перадачы "Кантрольная закупка" ўжо другі раз. Раней тут дэгуставалася віцебская ражанка, якая таксама лідаравала з відавочнай перавагай.

Алена Пятрова, "Віцебскія весці"