Паўторныя выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Віцебскай вобласці пройдуць у трох акругах
27 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Паўторныя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў у Віцебскай вобласці пройдуць у трох акругах. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня абласной выбарчай камісіі Уладзімір Мядзялец на пасяджэнні аблвыбаркама пры падвядзенні канчатковых вынікаў выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Вакантнымі застаюцца адзін дэпутацкі мандат у Дубровенскі раённы Савет, а таксама па адным у два сельскія Саветы ў Дубровенскім і Верхнядзвінскім раёнах. Інфармацыя па вакансіі ў адным з сельсаветаў Верхнядзвінскага раёна з'явілася пасля прадастаўлення ўдакладненых даных адпаведнай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй. Ва ўсіх выпадках кандыдаты ў дэпутаты, якія балатаваліся на безальтэрнатыўнай аснове, не змаглі атрымаць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў. Даты паўторных выбараў трэба будзе вызначыць тэрытарыяльным выбарчым камісіям у адпаведнасці з выбарчым кодэксам.
Такім чынам, падчас мінулых выбараў у вобласці абрана 3527 дэпутатаў. Усе 240 мясцовых Саветаў сфарміраваны ў правамоцным складзе і могуць прыступаць да правядзення ўстановачных сесій.
Усяго ў вобласці ў спісы для галасавання было ўнесена 899 тыс. 16 грамадзян, якія маюць права голасу. Выбарчыя бюлетэні атрымалі 817 тыс. 747 чалавек, а прынялі ўдзел у галасаванні 817 тыс. 88 выбаршчыкаў, яўка склала 90,9%. У тым ліку датэрмінова прагаласавалі 296 тыс. 255 грамадзян, больш за 101,7 тыс. выбаршчыкаў скарысталіся магчымасцю прагаласаваць па месцы свайго знаходжання.-0-