Павышэнню тарыфаў на паслугі ЖКГ у Беларусі папярэднічаў рост заработнай платы - Мінэканомікі
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павышэнню тарыфаў на паслугі ЖКГ у Беларусі папярэдніў рост заработнай платы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Ігар Фомін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На працягу 2010 года тарыфы на ЖКГ у Беларусі не павышаліся. Апошняе павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі было 1 студзеня 2009 года. "Цяперашняму росту тарыфаў папярэднічаў апярэджваючы рост заработнай платы, пенсій і дапамог", - адзначыў дырэктар дэпартамента. Пры гэтым ён дадаў, што павышэнне тарыфаў ажыццёўлена ў межах, абазначаных Прэзідэнтам.
Ігар Фомін таксама адзначыў, што ў цяперашні час удзельная вага расходаў на паслугі ЖКГ складае да 10% у агульнай структуры расходаў сям'і. У той жа час у краінах Еўрасаюза затраты на паслугі ЖКГ складаюць прыкладна трэць такіх расходаў. Разам з тым дырэктар дэпартамента прызнаў, што ў Беларусі і краінах ЕС узровень даходаў насельніцтва непараўнальны. "Але калі супаставіць памер росту даходаў і апошняе павышэнне тарыфаў, то гэта дазваляе грамадзянам мець у сухім астатку ўсё ж такі рост рэальных даходаў", - сказаў прадстаўнік Мінэканомікі.
Што тычыцца далейшых перспектыў змянення тарыфаў на паслугі ЖКГ, то ўсё будзе залежаць ад эканамічнай сітуацыі. "Калі рост і будзе, то ён будзе падмацаваны ростам даходаў насельніцтва", - падкрэсліў Ігар Фомін.-0-