Віншавальная тэлеграма

9-12 красавіка віцебскія гімнасты ў складзе нацыянальнай зборнай бліскуча выступілі на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце ў г.Гімарайнш (Партугалія), заваяваўшы 3 залатыя, 2 сярэбраныя, 8 бронзавых медалёў!

Падобнага поспеху скакуны на батуце і акрабатычнай дарожцы Віцебшчыны ў III-ім тысячагоддзі дабіліся ўпершыню.

Шчыра віншую батутыстаў – залатых медалістаў Уладзіслава Ганчарова (мужчыны, індывідуальныя скачкі), Ганну Гарчонак (жанчыны, індывідуальныя скачкі), Арцёма Смірнова (юніёры, сінхронныя скачкі), сярэбраных прызёраў Мікіту Ільіных, Арцёма Смірнова (юніёры, камандныя спаборніцтвы), уладальнікаў бронзавых узнагарод Уладзіслава Ганчарова, Яўгена Ганковіча, Мікалая Казака, Алега Рабцава (мужчыны, камандныя спаборніцтвы), Ганну Гарчонак, Марыю Лонь, Валерыю Масесаву (жанчыны, камандныя спаборніцтвы) Івана Максіменку – скачкі на акрабатычнай дарожцы (юніёры, камандныя спаборніцтвы).

Шчырыя словы падзякі за вялікую руплівую працу выказваю трэнерам чэмпіёнаў і прызёраў кантынентальнага першынства Валерыю Вагелю, Вользе Уласавай, Аляксандру Ерушэвічу, Святлане Пашкоўскай, Васілю Шулікіну.

Перакананы, што Ваш прыклад стане арыенцірам для спорту высокіх дасягненняў Прыдзвінскага краю!

Жадаю і надалей захоўваць лідарства на міжнароднай арэне, здароўя, удачы, дабрабыту, добрага настрою, новых спартыўных перамог!

З павагай,

Аляксандр Косінец,

старшыня Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта