Віншаванне
Дарагія сябры!
Шчыра віншую Вас з Днём ведаў!
Адукацыя, выхаванне і асвета адыгрываюць важную ролю ў жыцці чалавека. Сучасны свет немагчыма ўявіць без інавацыйных тэхналогій. Кожнаму з нас неабходна пастаянна папаўняць багаж ведаў, удасканальваць свае навыкі, вучыцца мысліць канструктыўна, клапаціцца аб духоўным развіцці.
Сёння, напярэдадні Дня ведаў, у класах і аўдыторыях школ, ліцэяў, каледжаў, універсітэтаў збярэцца моладзь – будучыня нашай краіны. У Віцебскай вобласці свае дзверы адкрыюць 473 установы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, за парты сядзе 11 964 першакласнікі, значна больш, чым у мінулыя гады. Іх чакае займальнае падарожжа ў краіну ведаў.
І ў маленькай сельскай, і ў буйной гарадской школ адна мэта – якасная адукацыя, развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу маладога чалавека, яго здольнасцей і таленту, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, асноў маральных паводзін.
У гэтым годзе першы ўрок прысвечаны важнай тэме: ”Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны“. Юнакі і дзяўчаты Прыдзвінскага краю павінны разумець, наколькі далікатны сучасны свет, усведамляць, што Перамога, заваяваная нашымі дзядамі і прадзедамі, дазволіла Беларусі здабыць незалежнасць, будаваць дзяржаву, у якой галоўная каштоўнасць – чалавечы капітал.
Дзень ведаў - гэта свята для ўсіх. І для педагогаў, і для выхавальнікаў, і для бацькоў.
Паважаныя педагогі! Няхай кожны дзень нясе Вам радасць і задавальненне ад зносін з маладым пакаленнем!
Дарагія бацькі, навучэнцы, студэнты! Ваша працавітасць, цярпенне, настойлівасць і добразычлівасць у адносінах адзін да аднаго дапамогуць зрабіць працэс навучання цікавым, карысным і выніковым.
Шчыра жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы і поспехаў у дасягненні высокіх вынікаў!
У добры шлях да вяршынь ведаў!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта