Віншаванне старшыні аблвыканкама
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншую праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства!
Праходзяць тысячагоддзі, але знамянальнае ззянне Віфлеемскай зоркі дорыць нам любоў і радасць, веру і надзею, вучыць прытрымлівацца маральных запаведзяў. Раство Хрыстова напаўняе сэнсам жыццё людзей, з'яўляецца спрыяльнай крыніцай чалавекалюбства і міласэрнасці. У гэтыя светлыя дні асабліва адчуваецца яднанне бацькоў і дзяцей, сувязь пакаленняў.
Жыць па хрысціянскіх законах – значыць бескарысліва аддаваць сваю любоў бліжняму, самааддана працаваць на карысць Радзімы, берагчы мір і спакой на зямлі, супрацьстаяць мітусні і разладам.
Няхай раствальны свята напаўняе нас чыстымі думкамі, натхняе на праведныя ўчынкі! Жадаю Вам здароўя, душэўных і фізічных сіл, шчасця і поспехаў.
Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта