Віншаванне старшыні аблвыканкама
Паважаныя ветэраны і работнікі сістэмы працы і сацыяльнай абароны!
Ад усёй душы віншую Вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
Сфера Вашай дзейнасці звязана з інтарэсамі кожнага чалавека. Дзякуючы адказнаму стаўленню да справы, уменню адгукацца на праблемы людзей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, Вы заслужылі аўтарытэт і павагу ў грамадстве.
Сістэма працы і сацыяльнай абароны Віцебскай вобласці на працягу многіх гадоў функцыянуе стабільна і эфектыўна. У цяперашні час у ёй працуе больш за 5,4 тысячы чалавек, ажыццяўляючы ў рэгіёне дзяржаўную палітыку занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва, аплаты і аховы працы, пенсійнага забеспячэння, дэмаграфічнай бяспекі і сацыяльнага партнёрства.
Розныя віды пенсій у Прыдзвінскім краі атрымліваюць 343 тысячы чалавек. Сацыяльная дапамога на даму аказваецца больш чым 13 тысячам адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў. Каля 3,5 тысяч непрацаздольных грамадзян знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў стацыянарных сацыяльных установах, развіваецца і ўдасканальваецца сістэма тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Працягваецца рэалізацыя мер, накіраваных на павышэнне якасці жыцця сем'яў з дзецьмі. Каля 30 тысяч грамадзян у 2012 годзе атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, у асноўным такая падтрымка аказана шматдзетным і няпоўным сем'ям.
Упэўнены, што прафесіяналізм і настойлівасць, уменне працаваць з людзьмі дазволяць паспяхова працягнуць рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, абараніць інтарэсы кожнага чалавека.
Шчыра жадаю ветэранам і работнікам сістэмы працы і сацыяльнай абароны, Вашым родным і блізкім, моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта