Віншаванне старшыні аблвыканкама

Поздравление председателя облисполкома
Паважаныя жыхары вобласці! Віншую Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! Беларуска-расійскае партнёрства стала рухаючай сілай інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Курс на паглыбленне саюзнага будаўніцтва з'яўляецца неабходнасцю і свядомым выбарам народаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

Паважаныя жыхары вобласці!

Віншую Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Беларуска-расійскае партнёрства стала рухаючай сілай інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Курс на паглыбленне саюзнага будаўніцтва з'яўляецца неабходнасцю і свядомым выбарам народаў. Разам мы ствараем адзіную гандлёва-эканамічную прастору, імкнемся зблізіць заканадаўствы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Агульная абаронная і ваенна-тэхнічная палітыка, сумесныя асваенне касмічных праграм, атамнай энергетыкі сведчаць аб умацаванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Нас многае звязвала ў мінулым, мы цэнім агульную сучаснасць і разам будуем будучыню. На аснове добрасуседства выбудоўваюцца трывалыя сувязі на міжрэгіянальным узроўні. Паглыбленню партнёрства спрыяюць пагадненні абласнога, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Рэалізацыя сумесных праектаў служыць павышэнню дабрабыту людзей.
 
Мы актыўна супрацоўнічаем у сферы адукацыі, культуры, спорту. Яркім прыкладам з'яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, падтрыманы Саюзнай дзяржавай, як свята сусветнага гучання, дэвіз якога ”Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення“.

Ад усёй душы жадаю жыхарам вобласці, нашым расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай ажыццявяцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме пануюць мір і згода!


З павагай,

Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта