Віншаванне старшыні аблвыканкама

Поздравление председателя облисполкома
Сердечна віншую Вас са Святам працы! Для нас Першамай — не толькі дзень салідарнасці працоўных, але і даніна глыбокай павагі да людзей працы, пацвярджэнне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, крыніца натхнення грамадзян на новыя здзяйсненні і добрыя справы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!

Сердечна віншую Вас са Святам працы!

Для нас Першамай — не толькі дзень салідарнасці працоўных, але і даніна глыбокай павагі да людзей працы, пацвярджэнне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, крыніца натхнення грамадзян на новыя здзяйсненні і добрыя справы.

Мы славім перадавікоў вытворчасці, працаўнікоў заводаў, палёў і ферм, тых, хто вучыць, выхоўвае дзяцей і моладзь, клапоціцца пра наша здароўе, ахоўвае парадак і бяспеку, добраўпарадкуе Прыдзвінскі край.

У Год беражлівасці мы прыступаем да маштабнай мадэрнізацыі эканомікі. У першую чаргу неабходна паклапаціцца пра тое, каб ва ўсіх сферах забяспечыць беражлівае, рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў. Важна ўкараняць сучасныя тэхналогіі, найноўшае абсталяванне для выпуску высакаякаснай, канкурэнтаздольнай прадукцыі, быць нецярпімымі да ўсіх праяўленняў гаспадарлівасці.

Якія б "разумныя" машыны і тэхналогіі не прыходзілі нам на дапамогу, нішто не заменіць Чалавека Працы. Добрасумленная, самаадданая праца ў сучасных умовах застаецца галоўным рэсурсам грамадскага развіцця.

Ад усёй душы дзякую калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія забяспечваюць выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці. У нястомнай і напружанай працы мы робім Прыдзвінскі край багацейшым і прыгажэйшым, умацоўваем дабрабыт нашага агульнага дома.

Няхай гэтае свята дорыць Вам упэўненасць у будучыні, зарад бадзёрасці і добрага настрою. Жадаю здароўя, міру, дабра і новых працоўных перамог!

З павагай,              

Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта