Віншаванне старшыні аблвыканкама са светлым святам Раства Хрыстова
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншую праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства Хрыстова!
На працягу двух тысячагоддзяў веліч Раства дорыць людзям надзею, веру і любоў. Гэтыя вечныя каштоўнасці натхняюць нас на высакародныя ўчынкі, дапамагаюць умацавацца ў разуменні біблейскіх запаведзяў, вучаць цярпенню і спачуванню. У светлыя ражджэственскія дні нашы сэрцы перапаўняе радасць урачыстасці Любові да бліжняга, дабра і міласэрнасці.
Праца на карысць грамадства дапамагае нам берагчы мір і спакой на зямлі, супрацьстаяць мітусні і разладам, напаўняе наша жыццё сапраўдным сэнсам.
Праваслаўная Царква ўносіць значны ўклад у захаванне і ўзбагачэнне духоўных і маральных традыцый. У вобласці рэалізуюцца Праграма мер па супрацоўніцтву з Віцебскай і Полацкай епархіямі, вядзецца канструктыўны дыялог улады і царквы, у межах якога вырашаюцца важныя сацыяльныя пытанні.
Няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе нам шлях да годнага і шчаслівага жыцця.
Жадаю Вам, дарагія сябры, міру, здароўя, душэўных і фізічных сіл, шчасця і поспехаў!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта