Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама
Уважаемыя ветэраны і працаўнікі аграпрамысловага комплексу
Віцебскай вобласці!
Віншую Вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
У аграрным сектары эканомікі Віцебскай абласці занята звыш 57 тысяч чалавек. Дзякуючы Вашай напружанай працы Прыдзвінскі край дынамічна развіваецца. У апошнія гады мы стабільна атрымліваем больш за 1 млн. тон збожжа, першымі ў рэспубліцы выконваем дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа, вырошчваем добры ўраджай лёну, бульбы, агародніны.
З 2011 года ў сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці паступіла 5,6 тысяч адзінак тэхнікі. У рамках рэалізацыі абласной праграмы ”Чыстыя палі“ ўведзена ў севазварот больш за 210 тысяч гектараў неэфектыўна выкарыстоўваных раней сельскагаспадарчых земляў. Сярэдні контур ворных земляў узрос практычна на 6 гектараў (быў 8,1 га, стаў – 13,8 га). З мэтай павышэння ўрадлівасці глебаў, ураджайнасці сельскагаспадарчых культур значна павялічылася ўнясенне арганічных і мінеральных угнаенняў.
За 2011-2014 гады пабудавана, праведзены рэканструкцыя, мадэрнізацыя і тэхнічнае перааснашчэнне 306 ферм на суму 2,7 трлн. рублёў. Да канца года плануецца ўвод яшчэ 20 малочнатаварных ферм.
Яшчэ пяць гадоў таму было 488 ферм з даеннем у вядро. У цяперашні час мы практычна поўнасцю перайшлі на сучаснае абсталяванне (робаты, даільныя залы, кармараздатчыкі). Заўважна растуць паказчыкі па вытворчасці птушкі і яек.
Нарошчвае аб'ёмы галіна мяса-малочнай перапрацоўкі. Мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне васьмі малочных і чатырох мясаперапрацоўчых арганізацый дазваляе рэалізоўваць прадукцыю з віцебскай маркай у краіны далёкага і блізкага замежжа.
Нялёгкая праца вяскоўцаў забяспечвае харчовую бяспеку рэгіёна і краіны. Прыярытэты аграрыяў заключаюцца ў стварэнні сучаснай інавацыйнай вытворчай базы, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, нарошчванні экспарту, выхадзе на самаакупнасць арганізацый.
Нізкі паклон Вам, шаноўныя ветэраны і работнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, за Вашу плённую і самаадданую працу!Жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, дастатку, новых здзяйсненняў на карысць Прыдзвінскага краю і Рэспублікі Беларусь!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта