Віншаванне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Поздравление председателя Витебского областного исполнительного комитета

Паважаныя жыхары Віцебшчыны!

Сардэчна віншую праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства!

Нараджэнне Збавіцеля стала для мільёнаў людзей сімвалам веры, надзеі і згоды, маральным арыенцірам. Таінства хрысціянскай любові і веліч дабра дапамагаюць нам супрацьстаяць мітусні і разладам, умацоўваюць у імкненні да ідэалаў гуманізму і справядлівасці, натхняюць на стварэнне і захаванне сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей.

Праваслаўная Царква ўносіць значны ўклад у развіццё духоўных і сямейных традыцый Прыдзвінскага краю. У вобласці рэалізуецца Праграма супрацоўніцтва з Віцебскай і Полацкай епархіямі, вядзецца канструктыўны дыялог улады і царквы, накіраваны на вырашэнне сацыяльных пытанняў грамадства.

У гэтыя светлыя дні жадаю кожнай сям'і ўзаемаразумення, дабрабыту і радасці.

Няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе нам шлях да міру і спакою на зямлі!

Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, душэўных і фізічных сіл, шчасця і поспехаў у працы на карысць роднага краю!

Шчаслівага Раства!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта