Віншаванне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл,
жыхары Віцебскай вобласці!
Віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
На беларускай зямлі спрадвеку шануюць ратны працу. Абарона свайго дома, Радзімы – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару і сумлення.
У год 70-годдзя Вялікай Перамогі мы аддаём даніну ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў, тым, хто адстаяў права нашага народа на свабоду і незалежнасць, магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі. Іх галоўны ўрок для нас – шчырая адданасць і служэнне Айчыне.
Сёння мы ўшаноўваем тых, хто стаіць на варце бяспекі Радзімы, тых, хто служыў, і тых, каму трэба будзе выконваць воінскі абавязак. Мужнасць, патрыятызм, цвёрдасць духу і прафесіяналізм заўсёды будуць надзейнай гарантыяй стабільнасці дзяржавы і грамадства.
Жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і бяспечныя межы нашай Айчыны!
З павагай,
Н.Н.Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта