Віншаванне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Віншую Вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Дваццаць адзін год таму Асноўны Закон нашай краіны адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, заклаў асновы для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцей нацыі, забеспячэння правоў і свабод грамадзян.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт папярэдніх пакаленняў, замацавала палітычныя прынцыпы дзяржавы, выразна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Створана прававая аснова для ўдасканалення дзяржаўнага жыцця, захавання стабільнасці, справядлівасці і згоды ў грамадстве.
Патэнцыял Віцебскай вобласці велізарны. У няпростых эканамічных умовах вырашаюцца задачы эфектыўнасці і мадэрнізацыі вытворчасці. Творчая энергія людзей працы з'яўляецца галоўным рэсурсам грамадскага развіцця, павышэння ўзроўню духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту.
Будучыня Айчыны вызначаецца нашым уменнем эфектыўна працаваць, праяўляць гаспадарлівасць і ініцыятыву, быць патрыётамі сваёй Радзімы. Наш грамадзянскі абавязак - паважаць Канстытуцыю, строга прытрымлівацца яе палажэнняў, павышаць прававую культуру грамадства.
Жадаю Вам, дарагія сябры, шчасця, здароўя, міру і згоды!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта