Віншаванне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншую Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Досвед Саюзнай дзяржавы ўяўляе практычны інтарэс для інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы.
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя разам асвойваюць космас, будуюць атамную электрастанцыю, рэалізуюць праграмы ў машынабудаванні, радыёэлектроніцы, узаемадзейнічаюць у сферах знешняй і абароннай палітыкі. На аснове добрасуседства выбудоўваюцца трывалыя сувязі на міжрэгіянальным узроўні. Эканамічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з усімі федэральнымі акругамі Расіі.
Яркім пазітыўным прыкладам сумеснай культурнай развіцця з'яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. У сферах адукацыі, спорту, турызму праводзяцца беларуска-расійскія форумы, канферэнцыі, турніры. У ВНУ Расійскай Федэрацыі навучаецца моладзь Беларусі, у беларускіх ВНУ – студэнты з Расіі.
Сёння Саюзная дзяржава шукае новыя рашэнні і падыходы ў пытаннях стратэгічнага планавання, вытворчага і гандлёвага ўзаемадзеяння. Сумеснай мэтанакіраванай працай мы імкнемся забяспечыць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік, дабрабыт рэгіёнаў, умацаваць абараназдольнасць.
Жадаю жыхарам вобласці, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай рэалізуюцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме пануюць мір, згода і ўзаемаразуменне!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта