Віншаванне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Шаноўныя жыхары Віцебшчыны!
Віншую вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова! Роля праваслаўя нязменна важная ў духоўна-маральным выхаванні грамадства, прапагандзе вечных каштоўнасцей у моладзевым асяроддзі, умацаванні міру і гуманізму на зямлі.
Свята Пасхі служыць згуртаванню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і любові, сведчыць аб урачыстасці веры ў Збаўленне. Любоў, дабро і прабачэнне дорыць людзям радасць і шчасце.
Сімвал Уваскрасення Хрыста, заснаваны на яднанні народаў, любові да бліжняга, павазе да Айчыны вядзе нас да духоўнага абнаўлення.
Няхай урачыстасць стане для нас заклікам да імкнення жыць у згодзе і павазе адзін да аднаго, працаваць па сумленні, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе, берагчы мір на зямлі, прытрымлівацца вечных евангельскіх ісцін.
Напярэдадні Вялікага Дня жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і дабра, невычарпальных душэўных і фізічных сіл.
Няхай пасхальныя дні прынясуць у вашы дамы любоў і радасць сустрэч з роднымі і сябрамі!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня Віцебскага
абласнога выканаўчага
камітэта