Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама

Поздравление председателя Витебского областного исполнительного комитета
Паважаныя жыхары вобласці! Віншую Вас з галоўным дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём Незалежнасці! Гэтая дата – буйная веха нацыянальнай гісторыі. Яна сумяшчае лёсавызначальныя для беларускага народа падзеі: вызваленне ў ліпені 1944 года нашай Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пачатак станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў сучасных умовах, зацвярджэнне новай формы ўлады ў Беларусі – прэзідэнцкай Рэспублікі.

Паважаныя жыхары вобласці!

Віншую Вас з галоўным дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём Незалежнасці!

Гэтая дата – буйная веха нацыянальнай гісторыі. Яна сумяшчае лёсавызначальныя для беларускага народа падзеі: вызваленне ў ліпені 1944 года нашай Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пачатак станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў сучасных умовах, зацвярджэнне новай формы ўлады ў Беларусі – прэзідэнцкай Рэспублікі.

Дзень Незалежнасці увасабляе духоўную кансалідацыю краіны, яе палітычную стабільнасць, грамадзянскі мір і ўяўляе сабой сапраўды ўсенароднае свята і вернасць гістарычнай памяці.

Працэс стварэння беларускай дзяржаўнасці суправаджаўся шматлікімі выпрабаваннямі, якія выпадалі на долю нашых продкаў. У іх горне сфарміраваліся адметныя нацыянальныя рысы беларусаў: любоў да роднай зямлі, мудрасць, памяркоўнасць, павага да культуры, традыцый і звычаяў іншых народаў.

Грамадскі вопыт, назапашаны папярэднімі пакаленнямі, лёг у аснову сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Ён складаецца з гісторыі Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага, перыяду знаходжання нашых зямель у складзе Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі.

Ідэі беларускай дзяржаўнасці неадрыўна звязаны з ідэямі славянскага адзінства, братэрства і супрацоўніцтва. Яны праявіліся ў рупліўнай дзейнасці многіх слаўных сыноў і дачок беларускай зямлі – Ефрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, у творчай спадчыне Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі.

Імі была падрыхтавана глеба для з'яўлення ў 1919 годзе першай рэальнай нацыянальнай беларускай дзяржавы – Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. За гады савецкага перыяду краіна з аграрнай ускраіны Расійскай імперыі ператварылася ў індустрыяльна развітую сучасную дзяржаву.

Мірнае развіццё перапынілася нападам фашысцкага агрэсара. Гераічны супраціў, які пачаўся ля сцен Брэсцкай крэпасці, перарос ва ўсенародную барацьбу з захопнікамі. Наша незалежнасць заснавана на заслугах пакалення пераможцаў, якія здабылі свабоду для нашчадкаў. Памяць аб тых, хто адстаяў у бітве з гітлераўскімі акупантамі краіну і адрадзіў яе з руін, навечна застанецца ў народнай памяці.

Пераадолеўшы ўсе выпрабаванні, беларускі народ заняў годнае месца ў міжнароднай супольнасці. Сёння мы разам будуем суверэнную дзяржаву, працуем для яе далейшага ўмацавання.

Жадаю Вам, паважаныя жыхары Віцебшчыны, каб стваральная праца спрыяла далейшаму росквіту нашай роднай Беларусі!

Няхай у кожным беларускім доме жывуць здароўе, мір і дабрабыт!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта