Віншаванне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Поздравление председателя Витебского областного исполнительного комитета
Ваеннаслужачым 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады і ветэранам паветрана-дэсантных войскаў Паважаныя таварышы! Віншую Вас з Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, 85-годдзем з дня ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў! 2 жніўня 1930 года на вучэннях пад Варонежам упершыню было дэсантавана на парашутах падраздзяленне для выканання тактычнай баявой задачы. Воіны – дэсантнікі праявілі рашучасць і смеласць у ходзе ўзброенага канфлікту на Халхін-Голе, савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі. Гонарам і легендай стала гісторыя 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, пасляваенны перыяд якой неадрыўна звязаны з Прыдзвінскім краем. Мы ганарымся мужнасцю, прафесіяналізмам і адвагай воінаў – дэсантнікаў, якія з гонарам выканалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Васьмярым прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 11 тысяч узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

 Ваеннаслужачым 103-й гвардзейскай

асобнай мабільнай брыгады і

ветэранам паветрана-дэсантных войскаў

Паважаныя таварышы!

Віншую Вас з Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, 85-годдзем з дня ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў!

2 жніўня 1930 года на вучэннях пад Варонежам упершыню было дэсантавана на парашутах падраздзяленне для выканання тактычнай баявой задачы.

Воіны – дэсантнікі праявілі рашучасць і смеласць у ходзе ўзброенага канфлікту на Халхін-Голе, савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі.

Гонарам і легендай стала гісторыя 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, пасляваенны перыяд якой неадрыўна звязаны з Прыдзвінскім краем. Мы ганарымся мужнасцю, прафесіяналізмам і адвагай воінаў – дэсантнікаў, якія з гонарам выканалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Васьмярым прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 11 тысяч узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Сёння вайскоўцы 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады працягваюць слаўныя традыцыі ветэранаў-дэсантнікаў, паспяхова выконваюць задачы забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы, прымаюць удзел ва ўсіх буйнамаштабных вучэннях. Па выніках 2013 – 2014 навучальнага года злучэнне прызнана лепшым у сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Мужнасць, патрыятызм, цвёрдасць духу і прафесіяналізм заўсёды будуць надзейнай гарантыяй стабільнасці дзяржавы і грамадства.

Жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і бяспечныя межы нашай Айчыны!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта