Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з 1025-годдзем Хрышчэння Русі
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
У гэтыя ліпеньскія дні мы адзначаем знамянальную падзею – 1025-годдзе Хрышчэння Русі. У дзясятым стагоддзі святы роўнаапостальны князь Уладзімір прыняў хрысціянскую веру, зрабіўшы духоўны і цывілізацыйны выбар, што вызначыў далейшы лёс беларускага, рускага, украінскага народаў, спрыяла яднанню ўсходніх славян.
Услед за Кіевам праваслаўе прынялі і іншыя гарады Русі. Ужо праз чатыры гады, у 992 годзе, была ўтворана Полацкая епархія. Старажытны Полацк называюць духоўным цэнтрам, калыскай беларускай дзяржаўнасці, цэнтрам культуры і адукацыі. Заснавальніца і настаяцельніца двух праваслаўных манастыроў, прападобная Ефрасіння, стала адной з першых жанчын, прылічаных да ліку святых ва ўсходнеславянскіх землях. У дзясятым стагоддзі цэрквы былі пабудаваны і ў Віцебску.
Сёння праваслаўе, з'яўляючыся магутным духоўным і маральным фактарам, стала здабыткам мільёнаў людзей. У Віцебскай вобласці дзейнічае 215 праваслаўных культавых будынкаў, 60 з іх з'яўляюцца помнікамі архітэктуры і гісторыі.
У вобласці рэалізуюцца Праграма мер па супрацоўніцтве з Віцебскай і Полацкай епархіямі, рэспубліканская і рэгіянальныя праграмы развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва са суайчыннікамі за мяжой. Умацоўваецца ўзаемадзеянне мясцовых органаў улады і Царквы.
Сучасны свет сутыкаецца з многімі праблемамі: злачыннасцю, тэрарызмам, ростам колькасці самагубстваў, абортамі і распадам сем'яў, алкагалізмам і наркаманіяй. У пераадоленні заганаў і нягод дзяржава абапіраецца на дапамогу Праваслаўнай царквы, праводзіць сумесную працу ў высакароднай справе духоўнага выхавання нацыі, аб'яднання грамадства на аснове традыцыйных каштоўнасцей і ідэалаў. Зберагчы праваслаўную спадчыну – наша абавязак.
Ад усёй душы жадаю Вам і Вашым блізкім здароўя, душэўных і фізічных сіл, шчасця, мудрасці, быць заўсёды ў ладу са сваім сумленнем і паступаць справядліва!
З павагай, Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта