Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Ражджаством Хрыстовым

Дарагія жыхары Віцебшчыны! Сардэчна віншую праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства! На працягу двух тысячагоддзяў яно дорыць людзям вялікую надзею і веру.

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Сардэчна віншую праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства!

На працягу двух тысячагоддзяў яно дорыць людзям вялікую надзею і веру. Непераходзячыя каштоўнасці дабра і любові натхняюць нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагаюць глыбей зразумець сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх — бязмежная дабрыня. У гэтыя светлыя дні нашы сэрцы перапаўняе радасць урачыстасці Любові да бліжняга, мы ўмацоўваемся ў жаданні самааддана працаваць на карысць Радзімы, берагчы мір і спакой на зямлі, супрацьстаяць мітусні і разладам.

Праваслаўная Царква ўносіць значны ўклад у захаванне і ўзбагачэнне духоўных і маральных традыцый. У вобласці рэалізуюцца Праграмы мер па супрацоўніцтве з Віцебскай і Полацкай епархіямі, з якімі вядзецца зацікаўлены, канструктыўны дыялог, накіраваны на вырашэнне найважнейшых сацыяльных пытанняў грамадства.

Няхай Віфлеемская зорка асвятляе нам шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця!

Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, душэўных і фізічных сіл, шчасця і поспехаў!

З Раством!

Аляксандр Косінец,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта