Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама з 70-годдзем Вялікай Перамогі

Поздравление председателя Витебского областного исполнительного комитета с 70-летием Великой Победы

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары вобласці!

Сардэчна віншую Вас з 70-годдзем Вялікай Перамогі!

Памяць аб гераічным мінулым нашага народа жыве ў сэрцах мільёнаў людзей. 9 мая 1945 года ўвайшло ў гісторыю як дзень, які ўвасобіў у сабе подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, сілу духу і веру ў Перамогу. І ў буйных бітвах, і ў баях на безыменных вышынях франтавікі стаялі насмерць, змагаліся за кожны дом, кожную вуліцу, кожны населены пункт. Значны ўклад у вызваленне краіны ад акупантаў унеслі партызаны і падпольшчыкі.

Пакаленне Пераможцаў – прыклад гонару, патрыятызму і мужнасці! Вы адстаялі краіну ў цяжкі ваенны час, аднавілі яе з руін, умацавалі эканамічны, ваенны і сацыяльны патэнцыял дзяржавы. Вы вучыце нас любові да Радзімы, вернасці ідэалам, жыццялюбству. Для моладзі важны вопыт старэйшага пакалення, якое ведае сапраўдны кошт заваяванага міру.

Наш абавязак – захаваць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, аб легендарным подзвігу савецкага народа, даць годны адпор неафашызму, які падымае галаву, мацаваць абараназдольнасць краіны і суверэнітэт дзяржавы.

Нізкі паклон усім, хто набліжаў Перамогу!

Шчыра жадаю Вам, дарагія землякі, здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу, міру і дабра!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта