Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама са Святам працы
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншую вас са Святам працы!
Гэты дзень мы заўсёды сустракаем з асаблівым настроем. Першамай – сімвал квітнеючай вясны, міру і стварэння. Ён аб'ядноўвае нас агульным імкненнем бачыць любімую Віцебшчыну эканамічна паспяховым рэгіёнам з высокім узроўнем жыцця.
Узаемадапамога і салідарнасць дапамагаюць нам добрасумленна працаваць, упэўнена глядзець у будучыню. З кожным годам наш край пераўтвараецца. У рэгіёне развіваецца сучасная інфраструктура, будуюцца і добраўпарадкаваюцца жылыя мікрараёны, рэканструююцца спартыўныя і культурныя цэнтры, адкрываюцца новыя вытворчасці. Жыхары вобласці на сваім працоўным месцы ўносяць асабісты ўклад у нашу агульную справу.
Напярэдадні Першамая мы адзначаем тых, хто забяспечвае сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці, заносім назвы лепшых калектываў і партрэты перадавікоў на дошкі гонару. Тым самым аддаём даніну павагі Людзям Працы, усім, хто напаўняе наша жыццё новымі дасягненнямі, энергіяй стварэння.
Ад усёй душы жадаю Вам, дарагія жыхары вобласці, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, здароўя, шчасця, дабра, мірнага неба і новых працоўных перамог!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта