Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама
Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Шчыра віншую Вас з 75-годдзем утварэння Шаркаўшчынскага раёна!
Шаркаўшчынская зямля падарыла свету нямала слаўных імёнаў. Тут нарадзіліся садоўнік і селекцыянер Іван Сікора, вядомы лінгвіст, які адрадзіў іўрыт у якасці мовы зносін Эліэзер Бен-Егуда, паэт і пісьменнік Міхась Машара, народны артыст Беларусі Павел Дубашынскі, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы механізатар Канстанцін Дабравольскі. Доўгія дзесяцігоддзі з жыццём раёна была звязана лёс Героя Савецкага Саюза адважнага франтавога камандзіра Рамана Сцяпанавіча Кудрына.
У час Вялікай Айчыннай вайны жыхары раёна гераічна змагаліся за свабоду і незалежнасць Радзімы. Звыш 1100 землякоў загінула на палях бітваў у баях з фашысцкімі захопнікамі і ў партызанскіх атрадах. Акупанты знішчылі больш за 2 тысячы мірных жыхароў.
Багатая прыродная і гісторыка-культурная спадчына, сучаснае развіццё краю прадвызначаюць яго інвестыцыйную і турыстычную прывабнасць. Працаўнікі раёна ўносяць уклад у эканоміку і сацыяльнае развіццё Прыдзвінскага краю. Два гады таму ў гарадскім пасёлку была адкрыта сучасная цэнтральная раённая бальніца, рэканструююцца і будуюцца новыя малочнатаварныя фермы, добраўпарадкаваюцца райцэнтр, населеныя пункты.
Візітнай карткай раёна з'яўляецца свята, прысвечанае Яблычнаму Спасу. У вёсцы Алашка, у садзе, які заклаў Іван Паўлавіч Сікора, збіраюцца госці з усіх куткоў Беларусі, блізкага замежжа. У 2014 годзе ў доме, дзе жыў і працаваў селекцыянер, адкрыты музей.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 18 аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Абапіраючыся на назапашаны патэнцыял, Шаркаўшчынскі раён удасканальвае тэхналогіі ў вытворчасці, наводзіць парадак на зямлі, развівае сацыяльную сферу і турыстычную інфраструктуру. Мудрасць, праца і талент жыхароў дазваляюць паступальна рухацца наперад.
Няхай квітнее, становіцца прыгажэй і багацей Ваша зямля! Жадаю Вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта