Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца

Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца
Дарагія жыхары Віцебшчыны! Мы сустракаем вялікае свята - Уваскрасенне Хрыстова. Пасха - сімвал абнаўлення, жыватворная крыніца гуманізму, служыць згуртаванню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і брацкай любові. Уваскрасенне Хрыстова ўмацоўвае духоўнасць, веру ў дабро і справядлівасць, дорыць людзям супакаенне і радасць.

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Мы сустракаем вялікае свята - Уваскрасенне Хрыстова. Пасха - сімвал абнаўлення, жыватворная крыніца гуманізму, служыць згуртаванню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і брацкай любові.

Уваскрасенне Хрыстова ўмацоўвае духоўнасць, веру ў дабро і справядлівасць, дорыць людзям супакаенне і радасць.

Карані хрысціянства ў Беларусі - на віцебскай зямлі. У канцы Х стагоддзя Полацк стаў цэнтрам хрысціянізацыі беларускіх зямель. Духоўнае абнаўленне грамадства заўсёды грунтавалася на яднанні народаў, любові да бліжняга, павазе да Айчыны.

Роля хрысціянства ўзрастае ў сучасным свеце, які пастаянна мяняецца, асабліва важная ў духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, фарміраванні светапогляду. У дзяржавы і царквы адзіная мэта – духоўнае адраджэнне і выхаванне чалавека.

Няхай урачыстасць Уваскрасення стане для нас заклікам да імкнення жыць у згодзе і павазе адзін да аднаго, працаваць па сумленні, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе, берагчы мір на зямлі - следаванню вечным і непарушным евангельскім ісцінам.

Напярэдадні Вялікага Дня жадаю Вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і дабра, невычарпальных душэўных і фізічных сіл.

Няхай пасхальныя дні прынясуць у Вашы дамы любоў і радасць сустрэч з роднымі і сябрамі!

З павагай,

Аляксандр Косінец,

старшыня Віцебскага

абласнога выканаўчага камітэта