Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца
Таварышы салдаты і сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Паважаныя ветэраны паветрана-дэсантных войскаў!
«
КРЫЛАТАЯ ПЕХОТА», узнікшы як мабільны род войскаў у 1930 годзе, баявое хрышчэнне атрымала ў баях на рацэ Халхін-Гол у 1939-м. У гады Вялікай Айчыннай вайны паветрана-дэсантныя войскі з гонарам вытрымалі суровыя выпрабаванні, праявіўшы ў найцяжэйшых баях з праціўнікам мужнасць і адвагу, за што ўсім паветрана-дэсантным злучэнням было прысвоена званне гвардзейскіх. Гэта іх гераізмам прымножаны слаўныя традыцыі, якія сталі нормай жыцця для многіх пакаленняў людзей у пагонах.Пад кіраўніцтвам знакамітага камандуючага
– генерала арміі Васіля Філіпавіча Маргелава паветрана-дэсантныя войскі былі якасна пераўтвораны ў асобны род войскаў і прызначаліся для ахопу праціўніка па паветры, выканання задач у яго тыле па парушэнні кіравання войскамі, захопу і знішчэння наземных элементаў ядзернай і высокадакладнай зброі, зрыву вылучэння і разгортвання рэзерваў, парушэння работы тылу і камунікацый, а таксама па прыкрыцці або абароне асобных напрамкаў, раёнаў, адкрытых флангаў, блакаванні і знішчэнні паветраных дэсантаў, прарваўшыхся груповак праціўніка. «Войскі дзядзькі Васі» – так часта перакладаюць абрэвіятуру ВДВ ветэраны паветрана-дэсантных войскаў і тыя, хто сёння носіць блакітныя берэты.Канчатковым вынікам шматгадовай працы Васіля Філіпавіча Маргелава, акрамя эвалюцыі ваеннай справы, стала стратэгічнае прызначэнне ВДВ, фарміраванне ваеннай эліты, нормаў дэсантнай этыкі і традыцый, якія ў сукупнасці і вызначылі іх надзейнасць, сілу, мужнасць і адвагу.
103-я гвардзейская Чырвонасцяжная, ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантная дывізія была сфарміравана ў ліпені 1946 года ў сяле Сельцы Разанскай вобласці і перадыслацыравана ў г. Віцебск.
З 21 жніўня па 20 кастрычніка 1968 года часткі і падраздзяленні дывізіі выконвалі задачу па аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі ў Чэхаславакіі ў г. Брно.
З 26 снежня 1979 года па 15 лютага 1989 года 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія ў поўным складзе дэсантавалася на аэрадромы Кабул, Баграм і выконвала баявую задачу па аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі афганскаму народу.
Дзеянні дывізіі ў барацьбе з контррэвалюцыяй атрымалі высокую ацэнку кіраўніцтва краіны і Міністра абароны СССР, Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана і дружалюбнага афганскага народа.
У 1980 годзе дывізія ўзнагароджана ордэнам Леніна.
З 1979-га па 1989 год часткі і падраздзяленні дывізіі правялі каля 300 аперацый, у выніку якіх знішчана звыш 30000 мяцежнікаў, пры гэтым баявыя страты 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі склалі 907 чалавек.
За гады аказання інтэрнацыянальнай дапамогі афганскаму народу больш за 20 тысяч салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў дывізіі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 8 вайскоўцаў дывізіі за асабістую мужнасць і храбрасць удастоены вышэйшай узнагароды – звання Героя Савецкага Саюза, а 4 з іх навечна залічаны ў спісы асабовага складу злучэння.
Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь маладыя, але яны маюць усё неабходнае для абароны Айчыны, і самае галоўнае тут не здраджваюць – ні Радзіме, ні прысязе.
Ганаровае месца сярод падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый займае 103-я Чырвонасцяжная, ордэнаў Леніна і Кутузава II ступені, імя 60-годдзя СССР асобная гвардзейская мабільная брыгада. Воіны-дэсантнікі злучэння працягваюць слаўныя баявыя традыцыі Паветрана-дэсантных войскаў, паказваюць высокі ўзровень баявой падрыхтоўкі, надзейна стаяць на варце міру, стабільнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь. Ваша дзейнасць атрымала высокую ацэнку з боку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Рэспублікі Беларусь падчас наведвання брыгады ў ліпені 2014 года.
Шчыра віншую асабовы склад і ветэранаў Паветрана-дэсантных войскаў з 84-й гадавінай іх стварэння!
Міру вам, шчасця, здароўя, удачы ва ўсіх пачынаннях і новых здзяйсненнях!
З святам усіх, хто праходзіў і праходзіць службу ў паветрана-дэсантных войсках, з святам усіх, хто па праву і з гонарам носіць блакітны берэт!
Няхай лозунг
”Ніхто, акрамя нас!“ стане для ўсіх сімвалам мужнасці, гонару, вернага служэння Радзіме!