Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца с Днем единения народов Беларуси и России
Уважаемыя жыхары вобласці! Віншую Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! Саюзная дзяржава з'яўляецца флагманам інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Рэспубліка Беларусь і Расійскай Федэрацыя першымі на практыцы рэалізавалі мадэль узаемадзеяння ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сферах.

Уважаемыя жыхары вобласці!

Віншую Вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Саюзная дзяржава з'яўляецца флагманам інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Рэспубліка Беларусь і Расійскай Федэрацыя першымі на практыцы рэалізавалі мадэль узаемадзеяння ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сферах. Назапашаны вопыт сёння выкарыстоўваецца пры фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза, Мытнага саюза, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Ідзе паступальны рух наперад.

Мы разам асвойваем космас, будуем АЭС, рэалізуем праграмы ў машынабудаванні і радыёэлектроніцы, сістэмна ўзаемадзейнічаем у сферы знешняй і абароннай палітыкі.

На аснове добрасуседства выбудоўваюцца трывалыя сувязі на міжрэгіянальным узроўні. Віцебскай вобласцю заключана 80 пагадненняў па пытаннях гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з адміністрацыямі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, з іх аблвыканкамам – 22, райгарвыканкамамі – 58.

Знешнегандлёвы абарот Віцебскай вобласці з Расійскай Федэрацыяй за 2013 год склаў 4 626,1 млн. долараў ЗША, тэмп росту экспарту - 105%. Эканамічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з усімі федэральнымі акругамі Расіі.

Мы актыўна ўзаемадзейнічаем у сферах адукацыі, культуры, спорту. Яркім прыкладам з'яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, падтрыманы Саюзнай дзяржавай, праводзяцца беларуска-расійскія форумы, канферэнцыі, спартыўныя турніры. У ВНУ Расійскай Федэрацыі навучаецца моладзь Беларусі, у беларускіх ВНУ – студэнты з Расіі.

Сумеснай мэтанакіраванай працай мы зможам забяспечыць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік, устойлівы рост рэгіёнаў, умацаваць абараназдольнасць, гарантаваць годнае будучае братніх народаў.

Жадаю жыхарам вобласці, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай рэалізуюцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме пануюць мір і згода!

З павагай,

Аляксандр Косінец,

старшыня Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта