Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца с Днем Конституции Республики Беларусь
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці! Сардэчна віншую Вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Дваццаць гадоў таму прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, заклаў аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцей нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям'і.

Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!

Сардэчна віншую Вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дваццаць гадоў таму прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, заклаў аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцей нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям'і.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя прынцыпы дзяржавы, выразна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Гэтае свята напаўняе сэрца гордасцю за краіну, вызначае прававую аснову нашага жыцця, накіроўвае на правядзенне паспяховых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных пераўтварэнняў.

Эфектыўнай працай сустракае Дзень Канстытуцыі Віцебшчына. Патэнцыял Прыдзвінскага краю велізарны. Сёння, калі вырашаюцца задачы эканамічнага росту, эфектыўнасці вытворчасці, рэалізацыі інавацыйнай палітыкі, інтэлектуальная энергія і творчая сіла людзей працы становяцца галоўным рэсурсам грамадскага развіцця, павышэння ўзроўню духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту.

Працвітанне Айчыны вызначаецца ўменнем працаваць, праяўляць ініцыятыву і гаспадарлівасць, быць патрыётамі сваёй Радзімы. Наш грамадзянскі доўг - паважаць Канстытуцыю, строга прытрымлівацца яе палажэнняў, павышаць прававую культуру грамадства.

Жадаю Вам, дарагія сябры, шчасця, здароўя, міру і згоды!

З павагай,

Аляксандр Косінец,

старшыня Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта