Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём маці

Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца с Днем матери

Дарагія жанчыны!

Ад усёй душы віншую Вас з Днём маці!

Гэта светлае свята служыць напамінам аб найважнейшай ролі маці ў сям'і і выхаванні. Жанчына, якая дала жыццё, навучыла мудрасці і дабраславіла на добрыя справы і пачынанні, заслугоўвае шчырай удзячнасці, любові і павагі.

Вялікія, дружныя сем'і, дзе растуць здаровыя дзеці, – залог крэпасці асноў дзяржавы. Падтрымліваючы мацярынства, улада разлічвае на павышэнне ролі і адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, захаванне згоды і ўзаемаразумення ў сямейных адносінах. На першы план выходзіць асабісты прыклад маці і бацькі. Бо менавіта бацькі, і ў першую чаргу маці, стаяць ля вытокаў маральных пачаткаў будучага грамадзяніна, фарміруюць у дзіцяці паняцці аб дабры, праўдзе і справядлівасці.

У Прыдзвінскім краі пражывае 6349 шматдзетных сем'яў. Атрадна, калі ў такіх сем'ях укараняюцца традыцыйныя для беларускага грамадства каштоўнасці, культывуецца здаровы лад жыцця, жывуць любоў і клопат.

У развіцці сямейных формаў выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, нам удалося дамагчыся пазітыўных змен. У цяперашні час у 800 прыёмных сем'ях Віцебшчыны выхоўваецца 1211 дзіця.

Праца маці адзначаецца высокімі ўзнагародамі Радзімы. 598 нашых зямлячак узнагароджаны ордэнам Маці. У мэтах павышэння прэстыжу мацярынства і ўмацавання інстытута сям'і, яе маральных асноў 347 жанчын вобласці ўдастоены прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобы-Марчанка.

Ад усёй душы жадаю Вам, дарагія маці, доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць Вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу. Моцнага Вам здароўя, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме, шчасця і любові!

З павагай,

Аляксандр Косінец,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта