Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Паважаныя жыхары вобласці!
Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны!
Свята вызвалення стала сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, духоўнай святыняй, якая аказвае велізарны ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару беларускага народа.
Традыцыйна ў гэты знамянальны дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі адвазе і гераізму савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў, самаадданасці працаўнікоў тылу, шануем памяць загінуўшых у барацьбе за свабоду і незалежнасць.
Наша дзяржаўнасць каранямі сыходзіць да гісторыі Полацкага княства, дзе тысячагоддзе таму зараджаўся прататып беларускай нацыі. Мы прайшлі няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, пераадолеўшы цяжкасці і нягоды, занялі годнае месца ў міжнароднай супольнасці.
Вернасць ідэалам пабудовы моцнай суверэннай дзяржавы з'яўляецца характэрнай рысай жыхароў Прыдзвінскага краю, як і ўсяго беларускага народа. Віцебшчына заўсёды мужна супрацьстаяла знешнім ворагам. Сёння самаадданай працай мы ўмацоўваем сацыяльна-эканамічны і абаронны патэнцыял Беларусі, добраўпарадкоўваем гарады і вёскі.
Дарагія ветэраны, прыміце пажаданні доўгіх гадоў жыцця, здароўя, дабрабыту!
Паважаныя жыхары Віцебшчыны, моладзь!
Няхай новыя працоўныя здзяйсненні і поспех спадарожнічаюць Вам у дзейнасці на карысць Айчыны!
Жадаю Вам здароўя, мірнага неба, душэўнай раўнавагі, шчасця і дабрабыту.
З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дарагія сябры!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта