Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца с Днем Октябрьской революции

Паважаныя жыхары вобласці!

Віншую Вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Гэтая святочная дата ў календары рэспублікі з'яўляецца важнай вехай на шляху здабыцця нашай дзяржавай незалежнасці, знакам павагі да працы, подзвігу бацькоў і дзядоў, звязваючай ніткай пераемнасці пакаленняў.

Кастрычніцкая рэвалюцыя стала па-сапраўднаму гістарычнай падзеяй, абвясціўшы свабоду ад эксплуатацыі, прыгнёту і бяспраўя. Разам з краінай жыхары Віцебшчыны пабудавалі дзяржаву, адкрытую для сяброў і супрацоўніцтва, самаадданай працай прымножылі матэрыяльныя і духоўныя багацці, адстаялі свабоду ў жорсткай і кровапралітнае Вялікай Айчыннай вайне, аднавілі народную гаспадарку, добраўпарадкавалі гарады і вёскі.

У цяперашні час Рэспубліка Беларусь як суверэнная дзяржава дынамічна развіваецца ў новых гістарычных умовах. Дзякуючы палітычнай стабільнасці, паслядоўнай рэалізацыі эканамічных, сацыяльных і культурных праграм мы з упэўненасцю глядзім у будучыню.

7 лістапада – па традыцыі свята новабудоўляў і працоўных падарункаў. На Прыдзвінскім краі уводзяцца ў строй прамысловыя, сельскагаспадарчыя і сацыяльныя аб'екты, растуць жылыя мікрараёны, адкрываюцца новыя вытворчасці. Гэта добры знак таго, што рэгіён паспяхова развіваецца, дзякуючы Вашай добрасумленнай працы.

Паважаныя ветэраны, прыміце пажаданні доўгіх гадоў жыцця, здароўя, дабрабыту!

Паважаныя жыхары Віцебшчыны, моладзь!

Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага грамадзяніна Беларусі!

Ад усёй душы жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, аптымізму, шчасця, міру і дабра!

З павагай,

Аляксандр Косінец,


старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта.