Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём Перамогі

Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца с Днем Победы

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары вобласці!

Сардэчна віншую Вас з Днём Перамогі!

Дзень 9 мая 1945 года назаўсёды ўвайшоў у гісторыю народаў свету як свята, увасобіўшае ў сабе беспрэцэдэнтны подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, сілу духу і веру ў Перамогу дабра над злом. І ў буйных бітвах, і ў баях на безымянных вышынях салдаты Вялікай Перамогі стаялі насмерць, змагаліся за кожны дом, кожную вуліцу, за кожны населены пункт.

У год 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы з асаблівай сілай адчуваем асабісты гонар за прыналежнасць да Народа-Пераможцы і горкасць страты, якую панеслі жыхары Беларусі разам з усім савецкім народам. Галоўныя ўрокі Перамогі - гэта ўрокі згуртаванасці і яднання ў барацьбе за мір, супрацьстаяння любым спробам праявы агрэсіі і экстрэмізму.

Памяць аб гераічным мінулым, аб перажытых цяжкіх выпрабаваннях абавязвае ўмацоўваць нацыянальную абараназдольнасць, берагчы суверэнітэт дзяржавы, абараняць яго незалежнасць.

Беларускі народ ведае цану міру. Віцебская зямля страціла ў гады вайны кожнага трэцяга жыхара. На тэрыторыі вобласці знаходзяцца больш за 2,5 тысяч мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, пахаванняў у месцах масавай гібелі мірнага насельніцтва, аб добраўпарадкаванні якіх клапоцяцца нашы сучаснікі.

Сёння ў Віцебскай вобласці пражываюць 3040 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 876 членаў сем'яў загінуўшых, 6 564 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання. Ветэраны – прыклад гонару, патрыятызму і мужнасці! Вы адстаялі краіну ў цяжкі ваенны час, аднавілі яе з руін, умацавалі эканамічны, ваенны і сацыяльны патэнцыял дзяржавы. Вы вучыце нас любові да Радзімы, вернасці ідэалам, аптымізму, сумленнасці.

Наш абавязак, наша свяшчэнная місія – захаваць праўду пра Вялікую Айчынную вайну, пра легендарны подзвіг савецкага народа, даць годны адпор неафашызму, які падымае галаву.

Для моладзі бясконца важны досвед старэйшага пакалення, якое ведае сапраўдны кошт заваяванага міру.

Нізкі паклон усім, хто набліжаў Перамогу!

Шчыра жадаю Вам, дарагія землякі, здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу, міру і дабра!

З павагай,

 Аляксандр Косінец,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта