Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Паважаныя ветэраны і працаўнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны!
Віншую Вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Ваша нялёгкая праца, дзякуючы якой забяспечваецца харчовая бяспека, вартая высокай ацэнкі і самых шчырых слоў удзячнасці. Прыярытэты аграрыяў заключаюцца ў стварэнні сучаснай інавацыйнай вытворчай базы, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, нарошчванні экспарту, выхадзе на самаакупнасць арганізацый.
У аграпрамысловым комплексе Віцебскай вобласці адбываюцца пазітыўныя змены: растуць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі, паспяхова выконваецца праграма ”Чыстыя палі“, значна абнаўленне высокапрадукцыйнай тэхнікай машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў, ажыццяўляецца будаўніцтва малочна-таварных комплексаў. Мы пераходзім на сучасную арганізацыю вытворчасці малака: фермы абсталёўваюцца даільнымі заламі і робатамі, кармараздатчыкамі.
З 2009 года інвестыцыі ў галіну мяса-малочнай перапрацоўкі склалі 2,5 трыльёна рублёў. Праведзена мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне васьмі малочных і чатырох мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Далейшая аграрная палітыка вобласці вызначана падпраграмай ”ВітАгра“, уключанай у Рэгіянальную праграму інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады. Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы справімся з пастаўленымі задачамі.
Нізкі паклон Вам, паважаныя ветэраны і работнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, дарагія працаўнікі вёскі!
Жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, дастатку, новых здзяйсненняў на карысць Прыдзвінскага краю і Рэспублікі Беларусь!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта