Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём настаўніка
Паважаныя педагогі!
Сардэчна віншую Вас з Днём настаўніка!
Традыцыйна ў першых чыслах кастрычніка мы адзначаем свята, якое закранае практычна ўсё насельніцтва краіны – ад дзяцей да старэйшага пакалення.
Праца педагога – важная і высакародная, яе вынікі шмат у чым вызначаюць гісторыю краіны і ўплываюць на лёс пакаленняў.
У Віцебскай вобласці прафесійнае свята адзначаюць каля 30 тысяч настаўнікаў агульнаадукацыйных школ, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў пазашкольнай адукацыі, выхавальнікі дзіцячых садкоў, а таксама кожны, хто захаваў у душы падзяку педагогу як чалавеку, які заклаў духоўна-маральную аснову асобы сваіх вучняў.
Сёння адукацыйны працэс павінен быць пабудаваны так, каб у век эканамічных ведаў і імклівага развіцця навукі са сцен навучальных устаноў выходзілі людзі, якія валодаюць навыкамі інавацыйных тэхналогій, са сфарміраваным цэласным светапоглядам, асновай якога з'яўляюцца грамадзянскасць і патрыятызм.
Дарагія сябры!
Вы можаце разлічваць на падтрымку дзяржавы ў стварэнні ўмоў для працоўнага, маральнага выхавання дзяцей і моладзі, прылучэння іх да тэхнічнай і мастацкай творчасці, спорту, фізічнай культуры.
Жадаю Вам здароўя, дабрабыту, натхнення, поспехаў у высакароднай і важнай працы па выхаванні новага пакалення беларускага грамадства!
Захоўвайце вернасць свайму высокаму прызванню. Няхай у Вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любові да вучняў, не вычэрпваюцца дабрыня, мудрасць і цярпенне!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта