Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь

Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца с Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь
Уважаемыя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Віцебскай вобласці! Сардэчна віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Сучасная армія выхоўвае сапраўднага грамадзяніна – патрыёта сваёй Радзімы.

Уважаемыя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Віцебскай вобласці!

Сардэчна віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Сучасная армія выхоўвае сапраўднага грамадзяніна – патрыёта сваёй Радзімы. Ратны праца, падтрыманне высокай абараназдольнасці спрыяюць умацаванню суверэнітэту дзяржавы. Нашы Узброеныя Сілы паспяхова выконваюць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі і надзейнай абароне краіны. Сёння вялікае значэнне надаецца тэрытарыяльнай абароне, падрыхтоўцы мабілізацыйнага рэсурсу, праблемам кіравання войскамі, у тым ліку з прымяненнем новых інфармацыйных тэхналогій.

Сілы тэрытарыяльнай абароны пры неабходнасці гатовыя выканаць пастаўленыя задачы. Пра гэта сведчыць дакладнае ўзаемадзеянне органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны Міёрскага раёна ў рамках праведзенай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл рэспублікі.

Жыхары Прыдзвінскага краю заўсёды былі годнымі абаронцамі Айчыны: на Грунвальдскім і Барадзінскім полі, у бітвах Першай сусветнай вайны.

Падвиг салдата ля сцен Брэсцкай крэпасці, пад Масквой, у Сталінградскай бітве і на Курскай дузе ў Вялікай Айчыннай вайне не мае тэрміну даўнасці. Адзначаючы 70-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы ўспамінаем тых, хто адстаяў права нашага народа на свабоду і незалежнасць, магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі. Нізка схіляем галаву перад іх памяццю!

Няма свяшчэнней абавязку, чым абарона Радзімы.

Жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і бяспечныя межы нашай Айчыны!

З павагай,

А.М.Касінец,

старшыня Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта, генерал-маёр