Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сілаў, жыхары Віцебскай вобласці!
Шчыра віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята – даніна ўсім, хто мужнасцю і самаадданасцю адстаяў права нашага народа на свабоду і магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі, выбіраць свой лёс.
Мы ганарымся гераічным пакаленнем Вялікай Айчыннай вайны. Нашы дзяды і бацькі самааддана абаранялі Маскву і Сталінград, бязлітасна громілі ворага на Курскай дузе, пры вызваленні Беларусі і краін Усходняй Еўропы. Менавіта на беларускай зямлі, у цяжкіх баях ля сцен Брэсцкай крэпасці, пад Віцебскам, Оршай і Магілёвам на першапачатковым этапе вайны вораг упершыню адчуў сілу Чырвонай Арміі. Назаўжды ў народнай памяці застанецца подзвіг партызан і падпольшчыкаў, якія адстаялі ў барацьбе з фашызмам незалежнасць Айчыны.
Дзесяткі тысяч нашых землякоў загінулі на полі бітвы, аддаўшы за Перамогу свае жыцці. Нізка схіляем галаву перад памяццю тых, хто загінуў за родную зямлю!
Жыхары Прыдзвінскага краю годна працягнулі ратныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны, з гонарам выканалі воінскі і інтэрнацыянальны абавязак: адданасць інтарэсам дзяржавы, высокія маральныя якасці, доблесць і мужнасць былі прадэманстраваны ў горах і пустынях Афганістана, іншых ”гарачых кропках“ планеты.
Верныя традыцыям старэйшых пакаленняў нашы сучаснікі сёння надзейна ахоўваюць родныя рубяжы ў шэрагах Узброеных Сілаў. Пры неабходнасці тэрытарыяльная абарона Віцебскай вобласці паспяхова выканае пастаўленыя баявыя задачы.
Няма свяцейшага абавязку, чым абарона Радзімы.
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сілаў, жыхары вобласці, жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе і працы!
Няхай заўсёды будуць мірнае неба і бяспечныя межы нашай любімай Айчыны!
З павагай, А.М.Касінец,
старшыня Віцебскага абласнога