Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з Днём ведаў
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую Вас з Днём ведаў!
Адукацыя і навука адыгрываюць галоўную ролю ў сучасным свеце. Інавацыйныя тэхналогіі сталі рухавіком прагрэсу, і чалавеку, каб не адставаць ад часу, неабходна пастаянна папаўняць багаж ведаў.
Сёння напярэдадні Дня ведаў у аўдыторыях і залах ліцэяў, каледжаў, універсітэтаў, акадэміі збярэцца моладзь – будучыня нашай краіны. У Віцебскай вобласці адкрываюць свае дзверы 500 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – за школьныя парты сядзе 11?239 першакласнікаў, на паўтысячы дзяцей больш, чым у мінулым навучальным годзе.
У вобласці працягваецца будаўніцтва 7 новых устаноў адукацыі. І ў маленькай сельскай, і ў буйной гарадской школе адна мэта – забяспечыць якаснае навучанне кожнага, сфарміраваць правільную грамадзянскую пазіцыю, маральныя і духоўныя каштоўнасці, развіваць здольнасці і таленты дзяцей.
У гэтым годзе першы ўрок прысвечаны важнай тэме: ”Як ты сэрцу міла, дарагая Беларусь!“ Юнакі і дзяўчаты краіны павінны добра ведаць гісторыю сваёй зямлі, свайго краю. Будучыня дзяржавы – за развітой эканомікай, якую здольны пабудаваць толькі творча мыслячыя і духоўна багатыя асобы.
Дзень ведаў - гэта ўсенароднае свята.
Паважаныя педагогі, выхавальнікі! Няхай кожны дзень працы прыносіць Вам сапраўднае задавальненне і радасць ад зносін з маладымі дапытлівымі людзьмі.
Дарагія бацькі, навучэнцы, студэнты! Сучасная якасная адукацыя немагчымая без Вашага актыўнага ўдзелу ў навучальным працэсе, працавітасці і цярпення, неабыякавага стаўлення да падзей, якія адбываюцца ў грамадстве.
Шчыра жадаю Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы і поспехаў у дасягненні высокіх вынікаў!
У добры шлях у краіну ведаў!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта