Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама М.М. Шарстнёва з Днём настаўніка
Паважаныя педагогі
!Шчыра віншую Вас з Днём настаўніка!
Ваша прафесійнае свята закранае практычна ўсё насельніцтва краіны. На Віцебшчыне яго адзначаюць каля 25 тысяч работнікаў сістэмы дашкольнага выхавання, агульнаадукацыйных школ, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, вышэйшых навучальных устаноў і кожны, хто захаваў у сваёй душы падзяку любімым настаўнікам.
Рэалізуючы сучасную дзяржаўную палітыку ў адукацыйнай сферы, педагогі вобласці забяспечваюць якасны навучальны працэс. Тысячы выпускнікоў школ, ліцэяў, каледжаў, ВНУ штогод прыходзяць у розныя галіны народна-гаспадарчага комплексу рэгіёну, прыносячы з сабой высокі інтэлект, веды і энергію наватарства.
Сёння адукацыйны працэс павінен быць пабудаваны так, каб са сцен навучальных устаноў выходзілі людзі, якія валодаюць навыкамі інавацыйных тэхналогій, са сфарміраваным цэласным светапоглядам, асновай якога з'яўляюцца грамадзянскасць і патрыятызм.
Гэта годная задача для выкладчыкаў, і яны могуць разлічваць на падтрымку ўлады ў стварэнні ўмоў не толькі для навучання, але таксама працоўнага, маральнага выхавання дзяцей і моладзі, прыцягнення іх да тэхнічнай і мастацкай творчасці, спорту, фізічнай культуры.
Жадаю Вам, дарагія педагогі, здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у Вашай адказнай працы!
Няхай не вычарпаюцца дабрыня, мудрасць і цярпенне Настаўніка!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта.