Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама пераможцам 27-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Н.Н. Шарснёў накіраваў віншавальную тэлеграму выпускніцы гімназіі № 1 г. Віцебска Кусковай Варвары, вучню гімназіі № 8 г. Віцебска Мядзянiкаву Ільі, настаўніцы інфарматыкі В.П. Лакцінай.

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Н.Н. Шарснёў накіраваў віншавальную тэлеграму ўыпускніцы гімназіі № 1 г. Віцебска Кусковай Варвары, вучню гімназіі № 8 г. Віцебска Мядзянiкаву Ільі, настаўніцы інфарматыкі В.П. Лакцінай.

«Паважаныя Варвара, Ілья, Вераніка Паўлаўна!»

Сардэчна віншую Вас з паспяховым выступленнем на 27-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы, якая праходзіла 26 ліпеня - 2 жніўня 2015 года ў г. Алматы (Казахстан)!

Атрадна, што выпускніца гімназіі № 1 г. Віцебска Варвара Кускова другі год запар становіцца прызёрам міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы. У мінулым годзе яна заваявала бронзавы медаль у Тайвані, а цяпер Варвара стала ўладальніцай сярэбранага медаля. Гэта вялікае дасягненне не толькі для маладога таленту, але і гонар для Віцебшчыны. Ілья Мядзянiкаў атрымаў бронзавы медаль.

Дасягнуты вынік сведчыць аб Вашым, Вераніка Паўлаўна, прафесіяналізме, педагагічным таленце і вопыце, аб мэтанакіраванасці і працавітасці Вашых вучняў.

Жадаю Вам здароўя, шчасця, удачы, дабрабыту, новых перамог і дасягненняў!»