Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Дарагія землякі!
Шчыра віншую Вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
У Рэспубліцы Беларусь 7 лістапада з'яўляецца дзяржаўным святам, што сведчыць аб значнасці гэтай даты для нашага грамадства.
Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей ХХ стагоддзя, якая кардынальна паўплывала на ход далейшай сусветнай гісторыі. Вызваленне працоўных Расійскай імперыі і яе нацыянальных ускраін ад класавай эксплуатацыі і прыгнёту, сцвярджэнне раўнапраўя і справядлівасці сталі яркім прыкладам для сусветнага пралетарыяту ў барацьбе за свае правы.
Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай. Пачуццё гаспадара, адчуванне датычнасці да лёсу Айчыны, магчымасць творчасці ў працы выклікалі масавы энтузіязм і самаадданасць, далі небывалыя вытворчыя вынікі.
Імкненне да самавызначэння і незалежнасці старэйшыя пакаленні беларусаў захавалі ў паслярэвалюцыйныя гады падчас замежнай інтэрвенцыі, трагічны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, найцяжэйшыя постсавецкія 90-я гады мінулага стагоддзя.
Выбраўшы курс на пабудову суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, сучасная Беларусь у няпростых знешніх умовах робіць паслядоўныя крокі, каб забяспечыць мір і стабільнасць у грамадстве, падняць на новы ўзровень прамысловасць і сельскую гаспадарку, прымножыць нацыянальны здабытак.
Свой уклад у агульную справу робяць і працаўнікі Прыдзвінскага краю, якія сёлета забяспечылі рэкордны ў гісторыі вобласці ўраджай сельскагаспадарчых культур. Перакананы, што Віцебшчына здолее захаваць курс на пазітыўныя змены і працягне рух наперад, да забеспячэння годнага ўзроўню жыцця людзей.
Шчыра жадаю ўсім упэўненасці і аптымізму, неабходных для рэалізацыі намечаных планаў на карысць кожнай беларускай сям'і і поспехаў у імя Беларусі!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта