Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Поздравление председателя Витебского облисполкома с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

Паважаныя ветэраны і працаўнікі
аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці!

Віншую вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Людзі, якія працуюць на зямлі, з'яўляюцца гонарам Прыдзвінскага краю. Дзякуючы напружанай працы кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, механізатараў, жывёлаводаў, работнікаў перапрацоўчых прадпрыемстваў забяспечваецца харчовая бяспека рэгіёну і краіны.

У бягучым годзе сабраны добры ўраджай збожжа, бульбы, лёну, агародніны, у дастатковай колькасці нарыхтаваны кармы для жывёлагадоўлі, забяспечваецца ўстойлівая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці.

У сучасных умовах далейшае развіццё рэгіёну немагчыма без эфектыўнай працы аграпрамысловага комплексу. Узяты Віцебшчынай курс на інтэнсіўнае земляробства, укараненне высокаўраджайных сартоў, выкананне сучасных тэхналогій, няўхільнае нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці малака і мяса, павелічэнне экспартных продажаў спрыяе пераходу сельскагаспадарчых арганізацый на новы ўзровень развіцця. Прыярытэты аграрыяў вызначаюцца стварэннем буйнатаварнай вытворчасці для выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны і работнікі аграпрамысловага комплексу, за выніковую і самаадданую працу!

Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту, дастатку ў доме! Гонар і слава нялёгкай сялянскай працы!

З павагай,

                                                                                           Мікалай Шарснёў,
                                                                                           старшыня Віцебскага абласнога
                                                                                           выканаўчага камітэта