Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама з нагоды 75-годдзя з дня ўтварэння Міёрскага раёна
Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні ў сувязі з 75-годдзем з дня ўтварэння Міёрскага раёна!
Міёрская зямля падарыла свету нямала слаўных імёнаў. Тут нарадзіліся грамадскі дзеяч і скульптар Генрых Дмахоўскі, народны артыст СССР Генадзь Цітовіч, Герой Савецкага Саюза віцэ-адмірал Ягор Томка.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Вашы землякі мужна змагаліся за свабоду і незалежнасць Радзімы. 2230 жыхароў раёна загінулі ці прапалі без вестак, больш за 4 тысячы – расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Героямі Савецкага Саюза сталі за вызваленне г. Дзісна Міхаіл Аляксандравіч Кузьмін, за мужнасць у баі каля вёскі Тычкі – Віктар Аляксеевіч Бабічаў.
Юбілейны год рэгіён сустракае важнымі інвестыцыйнымі праектамі. Вялікія перспектывы адкрывае будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. Унікальным у рэспубліцы з'яўляецца праект па атрыманні таварнага вугра на прадпрыемстве ”Актама-фіш“.
Больш за дзесятак відаў камбікармоў для буйной рагатай жывёлы, птушкі пастаўляе ААТ ”Міёрскі камбікормавы завод“, на ААТ ”Міёрскі мясакамбінат“ гатовы да ўводу ў эксплуатацыю новы халадзільнік, магутнасць якога дазваляе адначасова захоўваць 500 тон прадукцыі. Праведзена рэканструкцыя, тэхнічнае перааснашчэнне малочна-таварных ферм.
Візітнай карткай раёна з'яўляецца адзін з унікальных аб'ектаў запаведнага фонду Беларусі – рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня“. Шырокае прызнанне атрымаў фестываль “Журавы і журавіны Міёрскага краю“. Абапіраючыся на назапашаны вытворчы і чалавечы патэнцыял, Міёрскі раён удасканальвае тэхналогіі ў вытворчасці, наводзіць парадак на зямлі, развівае сацыяльную сферу і турыстычную інфраструктуру.Мудрасць, праца і талент жыхароў дазваляюць паступальна рухацца наперад.
Няхай квітнее, становіцца прыгажэй і багацей Ваша зямля! Жадаю Вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта