Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама з нагоды 75-годдзя з дня ўтварэння Пастаўскага раёна
Паважаныя жыхары Пастаўскага раёна!
Шчыра віншую Вас з 75-годдзем утварэння Пастаўскага раёна.
Пастаўскі раён – адзін з найбуйнейшых сельскагаспадарчых раёнаў Віцебскай вобласці з развітой прамысловасцю, арыентаванай на перапрацоўку мясцовай сыравіны і вытворчасць прадуктаў харчавання.
На вашай зямлі нарадзіліся Героі Савецкага Саюза Фёдар Маркаў і Ганна Маслоўская, Героі Сацыялістычнай Працы Адольф Валадзько і Васіль Асененка, Герой Расійскай Федэрацыі лётчык-выпрабавальнік Аляксандр Раеўскі. У мястэчку Каралінава жыў і тварыў сусветна вядомы мастак Альфрэд Ромер.
Працаўнікі раёна ўносяць значны ўклад у эканоміку і сацыяльнае развіццё Прыдзвінскага краю. Тавары з маркай пастаўскіх вытворцаў сёння пастаўляюцца больш чым у 20 краін свету. За 2014 год раён забяспечыў прырост па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Працягваецца праца па мадэрнізацыі ільнозавода, будаўніцтве 2-й чаргі аўтаматызаванай фермы ў акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай“, развіваецца дрэваапрацоўка.
Галоўным культурным брэндам Пастаўскага раёна з'яўляецца Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік”, які праводзіцца з 1992 года.
Краям блакітных азёр называюць Пастаўшчыну за яе ўнікальны пагорыста-азёрны прыродны ландшафт. У раёне 12 гістарычных паркаў, 28 заказнікаў і помнікаў прыроды, ахоўных дзяржавай. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 19 помнікаў архітэктуры і культуры, 5 палацава-паркавых ансамбляў.
Захаваць спадчыну – наш абавязак.
Няхай квітнее, становіцца прыгажэйшым і багацейшым Пастаўскі край!
Ад усёй душы жадаю жыхарам раёна здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта