Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь жыхарам Віцебскай вобласці з 75-годдзем з дня яе ўтварэння

Поздравление Президента Республики Беларусь жителям Витебской области с 75-летием со дня ее образования
Шаноўныя жыхары Віцебшчыны! Ад усёй душы віншую вас са знамянальнай датай – 75-годдзем утварэння Віцебскай вобласці.

Шаноўныя жыхары Віцебшчыны!

Ад усёй душы віншую вас са знамянальнай датай – 75-годдзем утварэння Віцебскай вобласці.

Вы па праву можаце ганарыцца сваім старажытным і цудоўным краем, слаўнымі старонкамі яго гісторыі, сапраўды бясцэннымі помнікамі архітэктуры і мастацтва. На працягу доўгага часу і ў нашай краіне, і далёка за яе межамі ваш рэгіён вядомы як радзіма многіх выдатных людзей, якія праславілі наша Айчыну.

Сёння на Віцебшчыне праходзіць актыўная мадэрнізацыя перспектыўных галін прамысловасці: нафтахіміі, прыборабудавання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, ільновалакна, харчовых прадуктаў. Гарады і пасёлкі набываюць сучасны аблік, і ў той жа час беражліва захоўваюцца духоўныя і культурныя традыцыі іх жыхароў. Устойлівае і дынамічнае развіццё стала магчымым дзякуючы працаўнікам вобласці, іх самаадданаму служэнню роднай зямлі. Упэўнены, што і надалей вы будзеце ўносіць важкі ўклад у дабрабыт і росквіт Беларусі.

Жадаю вам здароўя, міру, шчасця і далейшых працоўных і творчых поспехаў.

Аляксандр Лукашэнка