Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Ва ўсе часы галоўная сіла нашага народа — згуртаванасць, патрыятызм, грамадзянская самасвядомасць. Менавіта яны былі вызначальнымі ў развязцы падзей 1917 года. Асноўнымі заваёвамі той эпохі сталі бясплатная адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, ліквідацыя саслоўных прывілеяў, свабода сумлення і роўнасць грамадзянскіх правоў мужчын і жанчын.
Імкненне да міру, салідарнасць і адказнасць за лёс Айчыны застаюцца нашым генетычным кодам. Пераняўшы лепшае з савецкай эпохі, Віцебшчына прымнажае гэту спадчыну і ўносіць уклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці. Забота аб людзях — галоўны прыярытэт усіх дзеянняў і намаганняў. Сёння нашы намаганні накіраваны на замацаванне станоўчых тэндэнцый у эканоміцы і сацыяльнай сферы, павышэнне якасці жыцця насельніцтва вобласці.
Дарагія землякі! Няхай самаадданасць нашых продкаў будзе прыкладам у справе беражлівых адносін да гістарычнай памяці, заснаванай на творчых дасягненнях і агульнанацыянальным адзінстве ў імя Айчыны!
З павагай,
|
Н.Н.Шарснёў, |
В.В.Тэрэнцьеў, |